Балгарын ледзьве не замерз на трасе пад Гомелем
24- 7.01.2017, 12:04
- 10,572
Рэчыцкія інспектары ДАІ надалі дапамогу праз аварыю на трасе грамадзяніну Балгарыі.
Раніцай 7 студзеня інспектары аддзела ДАІ Рэчыцкага РАУС Андрэй Утусікаў і Дзяніс Гардуноў надалі дапамогу замярзаючаму на дарозе грамадзяніну Балгарыі Джавату Махмуну, піша газета «Днепровец».
– Джават на аўтамабілі «Вольва» ехаў з Берасця ў Маскву. На 112 км аўтадарогі Кобрын – Гомель недалёка ад павароту на в. Гарывода Рэчыцкага раёна аўтамабіль спыніўся і больш не завёўся, – распавёў Андрэй Утусікаў. – Кіроўца спрабаваў рэанімаваць аўто, але безвынікова, а калі адчуў, што замярзае сам, патэлефанаваў у хуткую дапамогу і распавёў аб сваёй сітуацыі.
Інфармацыю тут жа перадалі супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі, якія і выехалі на месца. У выніку грамадзянін Балгарыі быў адпраўлены ў раённую лякарню, дзе яму надалі дапамогу.
У сувязі з марозным надвор'ем, Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае ўсім удзельнікам дарожнага руху, што мароз – гэта не проста дрэннае надвор'е. Гэта досыць небяспечная прыродная з'ява, наступствы якой могуць быць вельмі сумныя, і перш чым прыняць пастанову кудысьці ехаць або ісці, трэба ўзважыць усе рызыкі і ступень неабходнасці, а таксама прадумаць да дробязяў маршрут.