30 красавiка 2024, aўторак, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаванае відэа захопу ў палон двух расейцаў у Сірыі

26
Апублікаванае відэа захопу ў палон двух расейцаў у Сірыі

На запісе адзін з жаўнераў, якіх «там няма», называе сябе расейцам.

Апублікаваны відэазапіс, на якім знятыя расейскія грамадзяне Раман Забалотны і Рыгор Цуркану адразу пасля іх захопу ў палон баевікамі «Ісламскага дзяржавы». Відэа выявіла даследчая група Conflict Intelligence Team (CIT), піша meduza.io.

На запісе Раман Забалотны называе сябе расейцам і кажа, што яны «ехалі з інфармацыяй у штаб». Побач з ім знаходзяцца яшчэ двое палонных. Відавочна, адзін з іх - гэта Рыгор Цуркану. Ён сядзіць у кузаве аўтамабіля з павязкай на твары. Яшчэ адзін палонны - магчыма, сірыец.

«Ісламская дзяржава» паведаміла аб захопе ў палон двух «расейскіх жаўнераў» 28 верасня. Пазней тэрарысты апублікавалі відэазапіс, на якім былі знятыя Раман Забалотны і Рыгор Цуркану. Журналісты высветлілі, што Забалотны з'яўляецца чальцом казацкай арганізацыі з Растоўскай вобласці, а Цуркану - былы вайсковец ВДВ, чалец ветэранскай арганізацыі «Баявое братэрства».

Міністэрства абароны РФ двойчы заявіла, што расейскія вайскоўцы ў палон да тэрарыстаў ІД не траплялі. МЗС РФ абяцаў правесці «працу для высвятлення грамадзянства і магчымага месцазнаходжання» палонных.

5 кастрычніка дэпутат Дзярждумы Віктар Вадалацкі заявіў, што Забалотны і Цуркану забітыя. Раней пра загубу Забалотнага паведаміў дэпутат гарадской думы Растова-на-Доне Анатоль Катляроў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках