3 траўня 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшы футбаліст свету стаў прэзідэнтам

4
Найлепшы футбаліст свету стаў прэзідэнтам
ДЖОРДЖ ВЕА

Найлепшы футбаліст свету 1995 года Джордж Веа абраны прэзідэнтам Ліберыі.

51-гадовы спартовец перамог на выбарах у першым жа туры, набраўшы больш за 50% галасоў.

Сенатар ад «Партыі адзінства» Джордж Веа, вылучаны на выбары Кааліцыяй за дэмакратычныя перамены, зменіць на пасадзе кіраўніцу дзяржавы лаўрэатку Нобелеўскай прэміі свету-2011 78-гадовую Элен Джонсан-Серліф.

Цяпер Ліберыя займае трэцяе месца з канца ў рэйтынгу самых бедных краін на планеце. Узровень беспрацоўя тут таксама адзін з самых высокіх - 85%. У краіне пражывае 4,294 млн чалавек.

Ліберыя з'яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Дзяржаўная структура прадугледжвае пасаду віцэ-прэзідэнта. Пры Веа ім стане Джуэл Говард-Тэйлар - былая жонка экс-прэзідэнта Ліберыі Чарльза Тэйлара (кіраваў краінай у 1997-2003 гадах, цяпер адбывае 50-гадовы турэмны тэрмін у Сьера-Леонэ за ўдзел у мясцовай грамадзянскай вайне).

51-гадовы Веа ўважаўся за яскравую зорку футбола ў 1990-х гадах і сапраўдную жывую легенду Афрыкі (найлепшым гульцом гэтага кантынента яго прызнавалі ў 1989, 1994 і 1995 гадах). У 1995 годзе ліберыйца прызналі гульцом года і ў Еўропе, і ў свеце. У Еўропе Веа гуляў за «Манака», ПСЖ, «Мілан» і «Чэлсі».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках