3 траўня 2024, Пятніца, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Дэкрэт аб «адкупных» - абсалютны абсурд

17
Леанід Заіка: Дэкрэт аб «адкупных» - абсалютны абсурд
ЛЕАНІД ЗАІКА

Сітуацыя з бізнэсам у Беларусі з'яўляецца вынікам няправільнага выбару ўладамі шляху развіцця.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» пракаментаваў магчымае ўвядзенне дэкрэта «Пра забеспячальны дэпазіт», згодна з якім бізнэсоўцам прапануюць папярэдне ўнесці на спецыяльны рахунак 50 тысяч рублёў, каб у будучыні не патрапіць у СІЗА.

- Не ведаю, наколькі сур'ёзна можна казаць пра такога кшталту ініцыятывы, бо яны абсалютна абсурдныя. Лепш абмяркоўваць не магчымыя пасадкі бізнэсоўцаў за краты, а стварэнне добрага бізнэс-клімату ў Беларусі, - заявіў Леанід Заіка.

- Што сёння перш за ўсё трэба бізнэсу?

- У першую чаргу трэба аддаць бізнэсу ўсе арандаваныя плошчы. Па-другое, у кожным рэгіёне даць бізнэсоўцам бясплатна па 10 гектараў зямлі ў бестэрміновае карыстанне. І трэцяе - наогул нічога не трэба казаць пра бізнэс паўтара года. Нават не ўзгадваць пра яго ні на ніжэйшым узроўні, ні на вышэйшым. Як гаворыцца, грошы любяць цішыню. А наогул, сітуацыя складаная.

Як казаў Напалеон, не жадаеце карміць сваё войска - будзеце карміць чужое. А мы сёння практычна кормім замежны бізнэс: расейскі, літоўскі...У нас жа амаль усе гандлёвыя сеткі захопленыя замежнікамі, мы арабам і кітайцам зямлю раздаём. Гэта злачынства перад беларускім бізнэсам, які, мякка кажучы, стаў ахвярай няправільнага выбару шляху развіцця. Калі гэта ініцыятыва чыноўнікаў, то іх трэба караць напоўніцу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках