20 траўня 2024, панядзелак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смаленская катастрофа: Улады Польшчы зрабілі гучную заяву

10
Смаленская катастрофа: Улады Польшчы зрабілі гучную заяву

Польскія следчыя даведаліся пра новыя факты, аналізуючы запісы з самапісца самалёта.

Міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў, што следства аналізуе запіс з самапісца самалёта Ту-154, які разбіўся пад Смаленскам, на якім выявілі момант выбуху, піша сайт «Гордон».

Польскія следчыя, якія працуюць над справай аб катастрофе пад Смаленскам самалёта Ту-154 з прэзідэнтам Лехам Качыньскім, выявілі момант выбуху на запісе самапісца. Пра гэта міністр абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч заявіў увечары 14 кастрычніка, паведамляе польскае выданне WP Wiadomości.

З ягоных слоў, гэты факт дазваляе гаварыць аб тым, што самалёт быў знішчаны выбухам.

У той жа час Мацярэвіч адзначыў, што следства яшчэ аналізуе электронны запіс, каб выключыць іншыя варыянты яго інтэрпрэтацыі.

Самалёт Ту-154, у якім знаходзіліся прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і 86 чальцамі ўрадавай дэлегацыі, разбіўся пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года. Усе людзі на борце загінулі.

Паводле версіі Расеі, авіякатастрофа адбылася пасля патрабавання камандуючага паветранымі сіламі Польшчы Анджэя Бласіка ісці на пасадку, нягледзячы на складаныя метэаўмовы. У Польшчы гэтую версію адрынаюць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках