У Швейцарыі ўсталявалі помнік Касцюшку з таблічкай па-беларуску і па-нямецку
7- 17.10.2017, 19:36
- 21,111

Адкрыццё помніка нацыянальнаму герою Беларусі запланаванае ў дзень Марша абураных беларусаў 2.0.
Помнік Тадэвушу Касцюшку з таблічкай на беларускай і нямецкай мовах усталявалі ў швейцарскім горадзе Золатурн, паведамляе «Радыё Свабода».
Афіцыйнае адкрыццё запланавана на 21 кастрычніка.
Замацаваная на помніку шыльда мае надпіс на беларускай і нямецкай мовах - «Тадэвуш Касьцюшка. 1746-1817. Ад Беларускага аб'яднання у Швейцарыі. 2017 год».
Аўтарства ідэі ўсталявання помнік, яе рэалізацыя, увасабленне ў жыццё, арганізацыя ўрачыстай цырымоніі - усё гэта зрабіла беларускае аб'яднанне у Швейцарыі.