2 траўня 2024, Чацвер, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску правядуць інтэлектуальную гульню ў гонар Тадэвуша Касцюшкі

У Бабруйску правядуць інтэлектуальную гульню ў гонар Тадэвуша Касцюшкі
ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА

"Мова Нанова» запрашае на квіз пра нацыянальнага героя.

Чарговы занятак папулярных курсаў беларускай мовы «Мова Нанова» 20 кастрычніка будзе прысвечаны легендарнай гістарычнай асобе - Тадэвушу Касцюшку. Кожны ахвотны можа паўдзельнічаць у тэматычнай віктарыне, піша babruysk.by.

- Да нас прыедзе Алесь Мазанік - вядомы беларускі культурны мэнэджар. Ён прывязе свой квіз «За нашу і вашу свабоду», які прысвечаны 200-годдзю з дня смерці Тадэвуша Касцюшкі. Наш госць таксама абяцаў прывезці кнігі і дыскі. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць іх у падарунак, - распавядае вядучая курсаў Алеся Лацінская.

Яшчэ адзін цікавы госць сённяшніх заняткаў - мастак Ян Мяльніцкі. Ён стварае коміксы паводле матываў беларускіх казак, а таксама займаецца перавыданнем старажытных беларускіх карт. У перапынках паміж турамі квізу наведвальнікі змогуць падрабязна распытаць мастака пра ягоную творчасць.

"Мова Нанова» запрашае аматараў гісторыі, культуры і ўсіх зацікаўленых далучыцца да заняткаў і такім чынам ушанаваць памяць знакамітага героя Тадэвуша Касцюшкі.

Наведвальнікаў чакаюць на адрасе: вуліца Чангарская, 54 (крэатыўная прастору «1387»), пачатак а 18.00.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках