2 траўня 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск: Лідары ЕЗ пагадзіліся перайсці да другога этапу перамоваў аб Brexit

Дональд Туск: Лідары ЕЗ пагадзіліся перайсці да другога этапу перамоваў аб Brexit
ДОНАЛЬД ТУСК

Бакі пяройдуць да абмеркаванняў будучых стасункаў ЕЗ з Брытаніяй.

Лідэры краін Еўрапейскага Звязу пагадзіліся на пераход да другога этапу перамоваў аб выхадзе Вялікай Брытаніі з ЕЗ (Brexit). Як паведамляе rbc.ua, пра гэта заявіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск.

«Прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск кажа, што лідары 27 краін ЕЗ далі зялёнае святло падрыхтоўцы да 2-га этапу перамоваў аб Brexit», - гаворыцца ў паведамленні.

Другі этап перамоваў аб Brexit закране структуру будучых стасункаў ЕЗ з Вялікай Брытаніяй і пераходны перыяд у іх. Першы этап складаўся ва ўзгадненні правоў грамадзян, ірландскай мяжы і ўрэгуляванні фінансавых абавязацельстваў Брытаніі перад ЕЗ. Раней Туск заявіў, што Лондан павінен унесці канкрэтныя прапановы для прагрэсу аб Brexit.

«Мы павінны напружана працаваць да снежня, каб скончыць першую фазу і пачаць перамовы пра нашы будучыя стасункі са Злучаным Каралеўствам. Але для гэтага нам патрэбныя не толькі сапраўды шматабяцаючыя бачанні і прапановы, але вельмі канкрэтныя прапановы на перамовах», - сказаў Туск.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках