2 траўня 2024, Чацвер, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Замест ежы можна вадзіцы, гарбаткі папіць»

6
«Замест ежы можна вадзіцы, гарбаткі папіць»

Сітуацыя, калі да заробку застаецца ўсяго пяць рублёў, знаёмая гамельчукам.

Наперадзе выхадныя, а ў кішэні - 5 рублёў. Думка пра гэта проста невыносная. Першае, што прыходзіць у галаву, - пазычыць у суседкі. Але што, калі і ў той дзірка ў бюджэце? А заррбак толькі ў панядзелак. Гэта значыць - праз тры дні! Атрымліваецца, што давядзецца марнаваць усяго 1 рубель 66 капеек на дзень! Што купіць на гэтыя грошы? І ці рэальна на іх пражыць?

Журналісты tut.by запыталіся ў гамельчукоў, ці бывалі яны ў такой сітуацыі - і ці ведаюць, як у ёй дзейнічаць.

Маргарыта, дзяржслужбоўца

- Узяла б у першую чаргу два ёгурты дзецям, пару булачак, масла і кавалачак сыру.

Артур, чыгуначнік

- Куплю мяса. Таму што без мяса я не магу. Бракуе грошай? Знайду, прыдумаю што-небудзь. Таму што гэта нерэальна - пражыць на 5 рублёў да панядзелка.

Дыяна, маладая мама:

- Куплю неабходнае - яйкі, хлеб, малако. На чырвоную памаду дакладна не патрачу. Але гэта ж нерэальна - на пяць рублёў пражыць. Цяпер штодня на прадукты трэба мінімум 20.

Зміцер і Аляксандра

- Наогул такая сітуацыя нам незнаёмая. Не было такога ў нас. Не ведаю, што б рабіў з пяццю рублямі. «Бомж-пакетаў» бы закупіў на ўсё і еў.

Арцём і Святлана

- У нас звычайна запас у лядоўні заўсёды ёсць. Таму нічога не будзем купляць, на цацку дзіцяці выдаткуем.

Уладзімір і Святлана

- Пайшоў бы адразу і спусціў, што там спускаць?

- Я б не спяшалася. Спачатку б паглядзела, што ў мяне дома ёсць. І падумала: можа, наогул не трэба мне гэтыя пяць рублёў марнаваць.

Наталля, работніца культуры

- Увогуле гэта нармальная жыццёвая сітуацыя, значна часцей сустракаецца, чым хацелася б. Але можна пацярпець. Вадзіцы, гарбаты папіць. А можна грашыма з запасаў скарыстацца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках