2 траўня 2024, Чацвер, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нікі Хэйлі: Проста зачароўвае, калі расейцы пытаюцца – чаму мы ўвялі санкцыі

2
Нікі Хэйлі: Проста зачароўвае, калі расейцы пытаюцца – чаму мы ўвялі санкцыі
Нікі Хэйлі

Сталая прадстаўніца ЗША ў ААН назвала расейскае ўмяшанне ў выбары «ваеннымі дзеяннямі».

Сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Нікі Хэйлі заявіла, што ўмяшанне іншай дзяржавы ў амерыканскія выбары раўназначнае «ваенным дзеянням» і што для Расеі такое ўмяшанне стала стандартнай тактыкай, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Калі краіна можа ўмяшацца ў выбары іншай краіны, гэта ваенныя дзеянні. Гэта сапраўды так, бо вы спрабуеце пахіснуць дэмакратыю, падмяняючы волю народа распаўсюдам ілжывай інфармацыі», – сказала Хэйлі, выступаючы ў чацвер на форуме ў Інстытуце Джорджа Буша ў Нью-Ёрку.

«І гэта адбываецца не толькі тут. Паглядзіце на Францыю і іншыя краіны. Яны робяць гэта ўсюды, – прадоўжыла яна. – Гэта іх новая ўлюбёная зброя. І мы павінны даць рады з гэтым».

Хоць прэзідэнт Дональд Трамп выказвае сумневы ў тым, што менавіта расейскі ўрад стаяў за леташнімі кібератакамі падчас выбараў, Хэйлі і іншыя прадстаўнікі адміністрацыі без ваганняў ускладаюць віну на Крэмль.

Умяшанне ў амерыканскія выбары 2016 года праходзіла паводле той жа схемы, што і кампаніі Крамля, закліканыя паўплываць на вынікі выбараў ва ўсёй Еўропе, у тым ліку ў краінах Балтыі, а нядаўна і ў Францыі, дзе кандыдат-цэнтрыст Эмануэль Макрон атрымаў перамогу над ультраправай папулісткай Марын Ле Пэн.

Са слоў Хэйлі, амерыканская выведка «не пакладаючы рук вядзе працу» ў сферы барацьбы з кіберпагрозамі.

Нягледзячы на здагадкі, што за ўмяшаннем у выбары магла стаяць не Расея ці не толькі Расея, Трамп летам падпісаў законапраект аб новых санкцыях у дачыненні да яе.

Пасля ўвядзення санкцый Расея загадала скараціць штат дыпмісіі ЗША ў краіне. Дзярждэпартамэнт у адказ на гэта выставіў аналагічныя патрабаванні Маскве.

«Гэта проста зачароўвае. Расейцы, хай дабраславіць іх Гасподзь, задаюцца пытаннем: «Чаму ў амерыканцаў антырасейскі настрой?» І чаму мы ўвялі санкцыі? Ну так, не ўмешвайцеся ў нашы выбары, і ў нас не будзе антырасейскага настрою, – заявіла ў чацвер Хэйлі. – І я думаю, што тут трэба паводзіць сябе жорстка і прыцягнуць іх да адказнасці, і ўнушыць прыватнаму сектару, што яны нясуць за гэта сваю долю адказнасці. Мы ўсе павінны актывізаваць намаганні пасля гэтай падзеі».

Былы прэзідэнт Джордж Буш-малодшы, які таксама выступіў на гэтым мерапрыемстве, выказаў занепакоенасць з нагоды расейскага ўмяшання, заявіўшы, што «расейскі ўрад паставіў перад сабой задачу цкаваць амерыканцаў адзін супраць аднаго».

«Замежную агрэсію, у тым ліку кібератакі, дэзінфармацыю і фінансавы ўплыў, нельга недаацэньваць і нельга трываць», – дадаў ён.

Заява Хэйлі выклікала хуткую рэакцыю пасольства Расеі ў ЗША, якое абвінаваціла амерыканскага дыпламата ў бездаказанасці.

«У сваіх выдумках аб «умяшанні» Расеі ў амерыканскія прэзідэнцкія выбары ў 2016 годзе амерыканскія палітыкі не стрымліваюць сябе, - гаворыцца ў каментары амбасады, апублікаваным у чацвер вечарам. - Неаднаразова і на ўсіх узроўнях мы заяўлялі: Расея не ўмешваецца ва ўнутраныя справы ЗША».

«Хацелі б нагадаць калезе Ніккі Хэйлі, што тых, хто ўмешваўся ў выбарчыя працэсы ў ЗША, прычым самым адкрытым і бесцырымонным чынам, трэба шукаць сярод афіцыйна абвешчаных хаўруснікаў і сяброў, - гаворыцца далей у расейскім дакуменце. - Яны агітавалі на карысць дэмакратычнага кандыдата і выказвалі свае асцярогі ў сувязі з магчымасцю прыходу да ўлады кандыдата ад рэспубліканцаў. Фактаў шмат. Дастаткова паглядзець газеты гадавой даўніны або зазірнуць у інтэрнэт».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках