2 траўня 2024, Чацвер, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзівонаў - рэкардсмен у колькасці матчаў, згуляных у еўракубках за беларускія клубы

3
Радзівонаў - рэкардсмен у колькасці матчаў, згуляных у еўракубках за беларускія клубы
ВІТАЛЬ РАДЗІВОНАЎ

На рахунку нападніка БАТЭ ўжо 93 такія матчы.

Дзякуючы ўдзелу ў супрацьстаянні ў чацвер з «Кёльнам» (1:0), нападнік БАТЭ Віталь Радзівонаў аднаасобна ўзначаліў спіс футбалістаў у колькасці матчаў, згуляных у еўракубках у складах беларускіх клубаў. На рахунку футбаліста ўжо 93 такіх паядынкаў, паведамляе «Прессбол».

Дэманструем для заўзятараў топ-тузін у гэтай намінацыі.

1. Віталь Радзівонаў 93

2. Дзмітрый Ліхтаровіч 92

3. Аляксандр Юрэвіч 83

4. Аляксандр Валадзько 81

5. Ігар Стасевіч 75

6. Максім Бардачоў 51

7. Міхаіл Гардзяйчук 48

8. Эдгар Аляхновіч 48

9. Арцём Канцавы 47

10. Дзяніс Палякоў 45

11. Арцём Радзькоў 45

12. Аляксандр Паўлаў 44

У прыведзеным пераліку значацца пяць футбалістаў, якія і цяпер абараняюць колеры «жоўта-сініх». Акрамя згаданага Радзівонава, гэта Аляксандр Валадзько, Ігар Стасевіч, Міхаіл Гардзяйчук і Дзяніс Палякоў.

Адзначым, што Віталь Радзівонаў 62 матчы правёў у Лізе чэмпіёнаў, 31 - у Лізе Еўропы. Прычым выступаў на міжнароднай арэне выключна ў шэрагах БАТЭ.

Калі ж браць у разлік еўракубкавыя гульні не толькі ў складах беларускіх каманд, то апераджае Радзівонава толькі Аляксандр Глеб, за плячыма якога 102 такія матчы (24 - у БАТЭ і 78 - за замежныя клубы).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках