2 траўня 2024, Чацвер, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе цяпер баскетбалісткі, якіх палюбіла ўся Беларусь

3
Дзе цяпер баскетбалісткі, якіх палюбіла ўся Беларусь

10 гадоў таму жаночая нацыянальная каманда Беларусі ў баскетболе здабыла бронзу на чэмпіянаце Еўропы.

Калектыў Анатоля Буяльскага заваяваў на чэмпіянаце Еўропы ў Італіі «бронзу», здзівіўшы тады ўвесь баскетбольны кантынент. Наша каманда была абсалютным дэбютантам на такіх спаборніцтвах і ніколі не дасягала значных вынікаў, піша «Трибуна».

Беларускі выдатна прайшлі групавую стадыю ў Ортане. Саступілі гішпанкам (62:66), але былі на парадак мацнейшыя за Харватыю (92:66) і Сербію (79:53). На другім этапе яны саступілі Францыі (60:72) і Расеі (87:73), але вікторыя над гаспадынямі турніру (66:51) дазволіла выйсці ў чвэрцьфінал. І тут беларусак таксама было не стрымаць - разбітая Чэхія (52:46). За выхад у фінал камандзе Буяльскага трэба было пазмагацца з грознымі гішпанкамі. Здавалася б, мінус 4 балы на групавой стадыі выклікаў аптымізм, але на гэты раз Гішпанія была больш жорсткай - 54:70. А вось у матчы за «бронзу» наша каманда дала волю эмоцыям і ўпэўнена падолела Латвію са знакамітай Анетай Екабсане (72:63). Хто гуляў на тым турніры за нацыянальную каманду, і чым цяпер займаюцца «дзяўчаты Буяльскага», раскажам падрабязней.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках