2 траўня 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве знойдзены ўнікальны медальён 11 стагоддзя

6
У Магілёве знойдзены ўнікальны медальён 11 стагоддзя

Артэфакты былі знойдзеныя на прыватным участку ў цэнтры горада падчас гаспадарчых работ.

Музей гісторыі Магілёва атрымаў каштоўны падарунак: старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расеі Валерый Казакоў перадаў установе артэфакты, якія папярэдне датуюцца 11 стагоддзем. Пра гэта паведамляецца на старонцы ўстановы ў фэйсбуку, піша tut.by.

Артэфакты былі знойдзеныя на прыватным участку ў цэнтры горада падчас гаспадарчых работ.

Са слоў супрацоўнікаў музея, сярод артэфактаў вылучаецца медальён. На адным баку намаляваны герб «Трызубец». На другі, магчыма, знаходзіцца партрэт князя Уладзіміра Святаславіча, вядомага як мужа полацкай князёўны Рагнеды. Пры ім на Русі прынялі хрысціянства.

Супрацоўнікі музея толькі пачалі вывучаць знаходкі, таму абяцаюць распавесці ўсе падрабязнасці пазней.

Знойдзеныя артэфакты
ФОТА: FACEBOOK.COM/RATUSHA.MOGILEV
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках