2 траўня 2024, Чацвер, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РЕН ТВ прадставіла героя мема «заходнім вайсковым экспэртам»

14
РЕН ТВ прадставіла героя мема «заходнім вайсковым экспэртам»

Расейскія прапагандысты зноў «пагарэлі» на хлусні.

У праграме «Военная тайна», якая выйшла на тэлеканале РЕН ТВ у суботу, 14 кастрычніка, аўтары распавядалі, што заходнія вайскоўцы і экспэрты згодныя, што Захад нічога не можа супрацьпаставіць расейскай радыёэлектроннай зброі. Фотаздымкі «вайскоўцы» і «экспэрта», якія ў гэты момант з'явіліся на экране, былі ўзятыя з фотабанка стоковых малюнкаў. Адным з іх быў чалавек ад мема «Гаральд, які ўтойвае боль». На гэта звярнула ўвагу старонка «Лентач», піша сайт тэлеканала «Дождь».

У сюжэце аўтары прыводзяць словы амерыканскага генерала Франка Горэнца, які нібыта прызнаўся, што ЗША няма чаго супрацьпаставіць расейскай радыёэлектроннай зброі, якая можа паралізаваць працу ўсёй амерыканскай тэхнікі. Гэтую цытату расейская тэлевізія выкарыстоўвае не першы раз. У красавіку 2017 года словы Горэнца з'яўляліся ў праграме «Вести» на «России 1», у сюжэце, прысвечаным дню радыёэлектронных войскаў.

Пасля выхаду сюжэту Пентагон зняпраўдзіў гэтыя словы, а амерыканскія СМІ высветлілі, што сама гісторыя бярэ пачатак з нататкі на фальшывы сайт, які затым растыражавалі на расейскім ТВ.

«З ім згодны і іншыя высокапастаўленыя заходнія вайскоўцы і экспэрты», - каментуюць «цытату» Горэнца аўтары «Военной тайны». У гэты момант на экране з'яўляюцца яшчэ двое мужчын, адзін з іх у вайсковай форме, другі - у чорным гарнітуры.

Гэтую фатаграфію чалавека ў форме можна спампаваць на партале стоковых малюнкаў Photosearch. Яна называецца «Задуменны малады афіцэр». Фота чалавека ў касцюме можна купіць у іншым фотабанку - 123rf. Фота называецца «партрэт сур'ёзнага пажылога бізнэсоўцы».

Мужчына ў касцюме – з мема, які стаў папулярным у 2011 годзе і называецца «Гаральд, які ўтойвае боль».

На пачатку кастрычніка перадача «Военная тайна» атрымала Тэфі ў намінацыі «найлепшая асветніцкая праграма». Яе вядоўца Ігар Пракапенка таксама вядзе перадачу «Самыя шакавальныя гіпотэзы», адзін з выпускаў якой быў прысвечаны тэорыі пра плоскую Зямлю.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках