1 траўня 2024, Серада, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік Каталоніі заклікаў ЕЗ выступіць пасярэднікам у перамовах з Мадрыдам

3
Прадстаўнік Каталоніі заклікаў ЕЗ выступіць пасярэднікам у перамовах з Мадрыдам

Кароль Гішпаніі Філіп VI выпусціў такую магчымасць.

Пасярэдніцтва Еўрапейскага звязу з'яўляецца адзінай магчымасцю эфектыўна ўрэгуляваць крызіс у Каталоніі.

Пра гэта заявіў у панядзелак у эфіры тэлеканала C News Марці Англада, прадстаўнік каталонскага ўрада ў Францыі, паведамляе ТАСС.

"Адзіная надзейная магчымасць урэгулявання крызісу ў Каталоніі ў пасярэдніцтве Еўрапейскага звязу", - заявіў палітык. Ён выказаў меркаванне, што "пасярэднікам у якасці караля ўсіх гішпанцаў варта было выступіць Філіпу VI, аднак ён зрабіў заяву, на падставе якой можна зрабіць выснову, што ён выпусціў такую магчымасць". Англада не пагадзіўся з меркаваннем, што Еўразвяз і ўсе прадстаўнікі яго краін адмовіліся ад пасрэдніцкай ролі ЕЗ. "За такі шлях выказаўся прэм'ер-міністр Бэльгіі Шарль Мішэль", - нагадаў ён.

Англада адмовіўся даць адказ на пытанне, калі менавіта кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон абвесціць незалежнасць Каталоніі. "Пучдэмон зусім не казаў, што ён абвесціць незалежнасць Каталоніі. Ён заявіў толькі, што перадасць на разгляд мясцовага парламента пытанне пра тое, як менавіта варта рэагаваць, калі цэнтральныя ўлады прымуць пастанову аб выкарыстанні артыкула 155 гішпанскай канстытуцыі [які пазбавіць Каталонію правоў аўтаноміі]. Ужыванне гэтага артыкула стане сапраўдным юрыдычным землятрусам як для Гішпаніі, так і для Каталоніі", - папярэдзіў палітык.

Іншыя шляхі

"Не трэба забываць, што ёсць і іншыя шляхі дзеянні, акрамя як абвяшчэння незалежнасці. Пучдэмон прыпыніў працэс абвяшчэння незалежнасці таму, што ён хоча весці дыялог [з Мадрыдам]", - падкрэсліў прадстаўнік каталонскага ўрада. "Пучдэмон нават папрасіў аб сустрэчы са [старшынём гішпанскага ўрада] Марыянам Рахоем, але не атрымаў на гэта адказу", - дадаў Англада. "Мы не абвяшчаем цяпер незалежнасць таму, што хочам перш правесці перамовы з Мадрыдам, у нас яшчэ ёсць чатыры дні, перш чым гішпанскі парламент прыме сваю пастанову", - дадаў ён.

Англада прызнаў, што сітуацыя, якая ўзнікла ў выніку імкнення Каталоніі да незалежнасці, з'яўляецца вельмі складанай. "Мадрыд цяпер знаходзіцца па-за законам, бо ён мае намер самым дзікім чынам выкарыстаць артыкул 155 канстытуцыі, Каталонія таксама абвешчаная па-за законам. Такім чынам цяпер склалася сітуацыя, калі ўсе стораны канфлікту практычна апынуліся па-за законам", - сказаў ён.

Англада выступіў з крытыкай намеру Рахоя правесці ў Каталоніі датэрміновыя парламенцкія выбары. "Рахой хоча разагнаць каталонскі ўрад і нейтралізаваць парламент і пасля гэтага правесці ў Каталоніі выбары. Гэта проста нейкі дзяржаўны пераварот", - сказаў ён.

"Але ёсць іншы шлях: спачатку абвясціць незалежнасць Каталоніі і ўжо пасля гэтага правесці выбары. Менавіта ў гэтай сферы і належыць цяпер прыняць пастанову каталонскаму ўраду", - дадаў палітык.

Ён падкрэсліў, што ў выпадку, калі будзе ўжыты артыкул 155 канстытуцыі Гішпаніі і ўрад і парламент Каталоніі будуць "нейтралізаваныя", прыхільнікі незалежнасці "пойдуць да актаў грамадзянскага непадпарадкавання". "Не будуць працаваць ніякія ўстановы, не будзе дзейнічаць мясцовая паліцыя. Але мы зусім не маем намеру звяртацца да гвалтоўных дзеянняў, усе нашы дзеянні былі і будуць мірнымі", - заявіў прадстаўнік урада Каталоніі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках