У Беларусі з'явілася свая крыптавалюта - талер
33- 6.10.2017, 16:24
- 36,058
Стваральнікі падкрэсліваюць, што галоўная іх ідэя - «адвязаць» грошы ад дзяржавы.
З'явілася першая беларуская крыптавалюта - талер (Taler, TLR). Яе афіцыйная прэзентацыя адбудзецца ў Менску 9 кастрычніка, піша cайт «Еўрарадыё». Як інфармуе сайт telegra.ph, талер заснаваны на тэхналогіі блокчэйн і алгарытме біткойна, з'яўляецца дэцэнтралізаванай крыптавалютай, якая не мае адзінага эмісійнага цэнтра і цэнтралізаванага кіравання. Стваральнікі падкрэсліваюць, што галоўная іх ідэя - «адвязаць» грошы ад дзяржавы, а задача - вярнуць людзям кантроль над іх уласнымі грашыма.
Адзначаецца, што сістэма талера ўжо працуе. Стартавы ўзровень яго курсу пазначаны як 10 BYN/1 TLR.
Цікава, якая будзе рэакцыя ўладаў на з'яўленне крыптавалюты ў Беларусі. Яна, як вядома, знаходзіцца «па-за рамкамі прававога поля».