4 снежня 2024, Серада, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў - на волі!

5
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў - на волі!
Леанід КУЛАКОЎ

Актывіст выйшаў з ЦІП на Акрэсціна пасля 10 дзён арышту.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Нагадаем, што актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Леанід Кулакоў 28 верасня атрымаў 10 дзён арышту за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якая адбылася 22 чэрвеня на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Як паведаміла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Юлія Сцяпанава, Леаніду Кулакову патэлефанавалі з МУС і прапанавалі самому прыехаць у ЦІП на Акрэсціна, бо ў іх «няма свабоднай машыны».

Праз траўму калена, атрыманай у тым жа ЦІП, Леанід ледзь ходзіць з дапамогай палкі.

З дому да ЦІП на Акрэсціна актывіст ехаў з таблічкай «Я заяц, еду ў турму».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках