2 траўня 2024, Чацвер, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары вёскі пад Кобрынам правялі пікет

4
Жыхары вёскі пад Кобрынам правялі пікет

Некалькі жыхароў вёскі Малыя Прылукі публічна спыталі ва ўладаў, калі нарэшце сялянам аддадуць зямлю.

Некалькі жыхароў вёскі Малыя Прылукі Залескага сельвыканкама Кобрынскага раёна наважылі публічна спытаць ва ўладаў, калі нарэшце сялянам аддадуць зямлю, якую абяцалі аддаць яшчэ 100 гадоў таму, паведамляе «Радыё Рацыя».

Вяскоўцы напісалі на чорным плакаце белымі вялікімі літарамі выраз, з якім бальшавікі прыйшлі да ўлады: «Зямля - сялянам!». І дадалі пытанне: «Калі?»

- У сувязі з тым, што мясцовая адміністрацыя не хоча сялянам даваць зямлю для падсобнай гаспадаркі, мы выйшлі з асноўным лозунгам, з якім адбыўся Кастрычніцкі пераварот: «Зямля - сялянам!», - кажа адзін з удзельнікаў пікету Сцяпан Дубчук.

Са слоў Сцяпана Дубчука, землі іх былога саўгаса, якія ўлады разбурылі, прадалі італьянцам. Карэнныя жыхары з продажу нічога не атрымалі.

Сам Дубчук займаецца садоўніцтвам на трох гектарах зямлі, калісьці выдзеленых у арэнду для маці. На просьбу выдзеліць яшчэ тры гектары менавіта яму, улада адказвае адмовай і накіроўвае цяпер на паклон да італьянцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках