Пінскі гарвыканкам апублікаваў спіс дзіўных вакансій
13- 13.11.2017, 21:42
- 53,615
Пінская арганізацыя набірае работнікаў на 0,1-0,2 стаўкі.
Управа працы, занятасці і сацабароны Пінскага гарвыканкама апублікавала спіс вакансій, у якім працадаўцы прапаноўваюць працу больш як 530 прэтэндэнтам, піша media-polesye.by.
Ёсць у гэтым спісе вакансіі з мінімальным заробкам, напрыклад акампаніятар, бухгалтар або акушэрка, якім прапануюць 265 рублёў на месяц. Патрабуюцца работнікі на заробак ў дыяпазоне ад 300 да 500 рублёў: геадэзіст, галоўны бухгалтар, лекар, грузчык. Ёсць цэлы шэраг прапаноў для інжынераў на аклад 600 рублёў. На заробак больш за 800 рублёў могуць прэтэндаваць: намеснік дырэктара крамы, галоўны інжынер, судовы медэкспэрт, загадчык аптэкі, бетоншчык.
Таксама ў спісе прысутнічае мноства вакансій на няпоўны працоўны дзень, у асноўным гэта медыцынскія работнікі і лекары, якім прапануюць ад 0,25 да 0,5 стаўкі. У гэтым выпадку зразумела, спецыялістаў гэтых прафесій не стае, і яны могуць браць падпрацоўкі на асноўным месцы працы або на сумяшчальніцтва.
Але вось Філіял Берасцейскага РУП электраэнергетыкі "Брэстэнэрга" Пінскія электрычныя сеткі заявіў адразу 15 вакансій, прэтэндэнтам на якія прапануюць папрацаваць на 0,1-0,2 стаўкі. У асноўным патрабуюцца кіроўцы 4-5 разрадаў, на аўтамабілі грузападымальнасцю 4,5т.
Нармальны працоўны час у Беларусі 40 гадзін пры пяцідзённым рабочым тыдні. Атрымліваецца, што, напрыклад кіроўца, прыняты на працу на 0,15 стаўкі, будзе працаваць 6 гадзін на тыдзень, або 72 хвіліны на дзень.
Сакрэт у тым, што такім чынам кіроўцы пінскіх электрасетак атрымліваюць «даплату» за выкананне работы электраманцёра. Спецыялісты электрасетак растлумачылі, што гэта зусім розныя спецыяльнасці, таму і афармляецца дадатковая праца на няпоўную стаўку, а інфармацыю пра «свабодную» вакансію кадравая служба абавязаная падаць у службу занятасці.
Выходзіць, што з усяго спісу вакансій у Пінску, як мінімум 15 першапачаткова занятыя.
№ п/п | Профессия, должность | Наименование организации, учреждения | Образование | Режим труда | Заработная плата | Всего |
1 | Администратор | Пинские электросети ЛВС (служба АСУ), 0,1 ставки. | Высшее | Одна смена | 32,70 | 1 |
2 | Водитель автомобиля 4 разряда | Пинские электросети, 0,15 ставки. | Общее среднее | Одна смена | 52,20 | 1 |
3 | Водитель автомобиля 5 разряда | Пинские электросети, ОВД в Логишенский УЭС Сельский РЭС, 0,2 ставки. | Общее среднее | Скользящий график | 53,00 | 3 |
4 | Водитель автомобиля 5 разряда | Пинские электросети, 0,15 ставки, г/п 4,5 т. | Общее среднее | Одна смена | 49,05 | 1 |
5 | Водитель автомобиля 4 разряда | Пинские электросети, 0,15 ставки, г/п 4,5 т. | Общее среднее | Одна смена | 42,75 | 1 |
6 | Водитель автомобиля 4 разряда | Пинские электросети, 0,15 ставки, г/п 4,5 т. | Общее среднее | Одна смена | 37,65 | 1 |
7 | Водитель автомобиля 5 разряда | Пинские электросети, 0,15 ставки, г/п 4,5 т, Сельский РЭС. | Общее среднее | Одна смена | 39,75 | 1 |
8 | Водитель автомобиля 5 разряда | Пинские электросети, 0,15 ставки, г/п 4,5 т, Сельский РЭС. | Общее среднее | Скользящий график | 49,80 | 5 |
9 | Водитель автомобиля 5 разряда | Пинские электросети, г/п 2,5т, в Сельский РЭС, 0,15 ставки. | Общее среднее | Одна смена | 42,00 | 1 |