Леанід Кулакоў: Я – сумленны чалавек
10- 19.11.2017, 11:13
- 20,357
Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» шукае працу.
Блізу года таму актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», таксіста Леаніда Кулакова звольнілі з працы. Праз удзел у акцыях пратэсту актывісту прысуджаюць суткі арышту або штрафы, піша bydc.info.
«Працадаўца мне сказаў, што праз мяне ў ягонай фірмы пачаліся праблемы, ды і з чаго аплачваць падаткі за мяне, калі я ўвесь час “на сутках”? Вось мяне і звольнілі. Год я ўжо беспрацоўны. Калі я адбываў адзін з арыштаў у ЦІП Акрэсціна – я пашкодзіў калена, стукнуўся аб жалезныя нары. Калі я выйшаў з сутак, мой стан пагаршаўся. Я ледзь мог хадзіць з дапамогай кійка. Зрабіў МРТ: запаленне меніска каленнага сустава... Паклалі ў лякарню, знялі запаленне.
Цяпер я ўсё жыццё павінен насіць адмысловы накаленнік. Спрабую цяпер знайсці працу. Праходжу сумоўі – усё добра. Дзеля фармальнасцяў просяць прынесці даведку з РУУС пра адсутнасць крымінальных і адміністрацыйных правапарушэнняў. Даведку я гэтую падаю – там цэлы талмуд маіх «правапарушэнняў». Спрабую растлумачыць, што гэта ўсё за ўдзел у пратэставых акцыях, а я – сумленны чалавек і ніколі нічога дрэннага не рабіў. Усе пачынаюць ахаць і вохкаць і, вядома ж, у працы мне адмаўляюць», – апавёў Леанід Кулакоў.