3 траўня 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў Эміратах выпадкова сустрэўся з Парашэнкам

43
Лукашэнка ў Эміратах выпадкова сустрэўся з Парашэнкам

Адпачынак дыктатара перапынілі самым нечаканым чынам.

Знаходзячыся з «працоўным» візітам у ААЭ вось ужо другі тыдзень, Лукашэнка 2 лістапада сустрэўся там з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, піша БелТА.

Прапагандысцкія СМІ прадаўжаюць называць «працоўным візітам» адпачынак Лукашэнкі, які знаходзіцца ў Эміратах ужо другі тыдзень разам з сынамі Віктарам і Міколкам.

Як сцвярджае БелТА, падчас візіту запланаваныя перамовы Лукашэнкі з кіраўніцтвам краіны, а таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі бізнэс-колаў. Аднак за 8 дзён Лукашэнка правёў толькі адную сустрэчу і напярэдадні ўсклаў вянок да Мемарыяла загінулых ваяроў.

Але на руку Лукашэнку сыграў сапраўды рабочы візіт у ААЭ Пятра Парашэнкі, які знаходзіцца там 1-2 лістапада.

БелТА паведамляе, што 2 лістапада ў ААЭ адбылася сустрэча Лукашэнкі і Парашэнкі. Заўважым, што ў раскладзе Лукашэнкі гэтая сустрэча раней не была запланаваная.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках