1 траўня 2024, Серада, 18:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Лівянт: Людзі выступілі супраць новага кодэкса аб адукацыі

1
Яўген Лівянт: Людзі выступілі супраць новага кодэкса аб адукацыі
Фота: Reuters

Нельга кіраваць адукацыяй «кавалерыйскімі наскокамі».

23 лістапада ў «палаце прадстаўнікоў» павінны былі атрымаць праект кодэкса аб адукацыі. На 29 лістапада былі прызначаныя слуханні аб новым дакуменце. Але ні кодэкса, ні слуханняў «дэпутаты» не ўбачылі. Усё скасавалі, паведамляе «Еўрарадыё».

На думку рэпетытара Яўгена Лівянта, у міністэрстве адукацыі, магчыма, усвядомілі, што нельга кіраваць адукацыяй як раней «кавалерыйскімі наскокамі». Сваю ролю адыграла і хваля незадаволенасці настаўнікаў, бацькоў, грамадскасці:

«Я думаю, што ролю адыграла тое, што людзі не сталі маўчаць. Раней, пачуўшы пра чарговыя вар'яцкія планы зменаў у сістэме адукацыі, усе маўчалі і чакалі, спадзеючыся, што не ўвядуць, што кіраўнікі сістэмы адукацыі адумаюцца.

А потым было ўжо позна. А цяпер упершыню людзі не сталі чакаць развіцця падзей і загаварылі пра тое, што змены, якія нам прапануюць, прывядуць да яшчэ большага крызісу ў школе. Гэта адбылося ўпершыню. Вядома, мы не ведаем усіх падводных камянёў, і не ведаем дакладна, што паўплывала».

Больш за ўсё, на думку рэпетытара, выклікаюць неспакой нявызначанасць з іспытамі ў гімназію: пакуль няма змяненняў у кодэксе, незразумела, скасуюць іх ці не. А гэта значыць, што бацькам і дзецям пакуль незразумела, ці трэба рыхтавацца да гэтых іспытаў.

Раней міністэрства адукацыі анансавала змены: іспыты ў гімназію пасля 4 класа збіраліся скасаваць, а адукацыйныя праграмы гімназій замяніць на звычайныя школьныя. Гэта і выклікала хвалю абурэння сярод настаўнікаў і бацькоў вучняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках