1 траўня 2024, Серада, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Судана папрасіў у Пуціна абароны ад ЗША

14
Кіраўнік Судана папрасіў у Пуціна абароны ад ЗША

Міжнародны крымінальны суд абвінавачвае Амара Башыра ў генацыдзе.

Кіраўнік Судана Амар Башыр, які абвінавачваецца Міжнародным крымінальным судом (МКС) у генацыдзе, падчас першага візіту ў Расею папрасіў ва Уладзіміра Пуціна абароны «ад агрэсіўных дзеянняў ЗША». Менавіта праз палітыку Вашынгтона, з ягоных слоў, Судан распаўся на дзве часткі.

Башыр адзначыў, што для ягонай краіны вельмі вялікае значэнне мае развіццё дружалюбных дачыненняў з РФ. Ён таксама падзякаваў Маскве за тую пазіцыю, якую яна займае на міжнародных пляцоўках, паведамляе партал Newsru.com.

Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на тым, што праблемы, з якімі сутыкнуўся яго рэгіён, нібыта выкліканыя ўмяшаннем ЗША.

«Мяркуем, што сітуацыя, якая адбылася з нашай краінай (гэта і сітуацыя ў Дарфуры, з Паўднёвым Суданам), - гэта амерыканская палітыка», - заявіў Башыр.

«У выніку наша краіна распалася на дзве часткі, гэта прывяло толькі да пагаршэння сітуацыі, і мы маем патрэбу ў абароне ад агрэсіўных дзеянняў ЗША. Мы мяркуем, што прычына таго, што цяпер адбываецца ў Сірыі, - таксама амерыканскае ўмяшанне. У выніку ў Сірыі атрымалася такая катастрофа», - рэзюмаваў суданскі лідар.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, тым часам, адказваючы на пытанне, як Пуцін ацэньвае дзейнасць Башыра, які абвінавачваецца МУС у генацыдзе, заявіў, што кіраўнік дзяржавы праводзіць сустрэчу з суданскім калегам як з легітымным прэзідэнтам гэтай краіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках