23 лiстапада 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: Я ведаю, што ў «Хартыі» мне заўсёды скажуць праўду

Юры Хашчавацкі: Я ведаю, што ў «Хартыі» мне заўсёды скажуць праўду
Юры Хашчавацкі
ФОТА: CHARTER97.ORG

«Хартыя'97» была не толькі ініцыятывай, але і інтэлектуальным клубам.

10 лістапада 1997 года быў апублікаваны дакумент «Хартыя'97», у якім гаварылася, што беларусы «не маюць намеру мірыцца з самавольствам, парушэннем законаў, злачынствамі супраць свайго народу і кожнага чалавека паасобку, што чынць улады, і ахвочыя разам змагацца за свае правы і свабоды, за аднаўленне дэмакратыі і законнасці ў краіне».

Сайт Charter97.org працягвае публікацыю інтэрв'ю з людзьмі, якія 20 гадоў таму стваралі «Хартыю'97». Сёньня на нашы пытаньні адказвае вядомы рэжысёр-дакументаліст Юры Хашчавацкі:

- Вы стаялі ля вытокаў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97». Памятаеце, як усё пачыналася?

- Я згадваю той дзень, калі мяне ў свой кабінет паклікаў Пятро Марцаў, там быў Зміцер Бандарэнка, Мікалай Халезін. Яны патлумачылі мне, у чым задума, і я з вялікім натхненнем яе падтрымаў. Ініцыятыва «Хартыя'97» ставіла перад сабой высакародныя мэты і задачы, высакародныя і моцныя духам людзі стаялі ля вытокаў гэтай справы. Я ганаруся і шчаслівы, што быў адным з першых, каму прапанавалі падпісаць гэты дакумент.

- Пад дакументам «Хартыя'97» паставілі свае подпісы больш за 100 тысяч беларусаў. Чым для іх стала гэтая ініцыятыва?

- «Хартыя'97» стала інструментам і метадам аб'яднання беларусаў. Ператварылася ў магутны цэнтр прыцягнення, які злучаў людзей, ахвочых змагацца з рэжымам Лукашэнкі. Падпісаць гэтую ініцыятыву азначала, што ты выступаеш супраць хлусні і крывадушнасці, якія пануюць у Беларусі. Важную ролю ў гэтай ініцыятыве сыграла пераемнасць. «Хартыя'97» была створаная паводле прыкладу чэхаславацкай «Хартыі'77». Усё гэта агулам сілкавала велізарным аптымізмам.

- А чым для Вас асабіста стала «Хартыя'97»?

- Вельмі шмат чым. Павялічылася кола маіх аднадумцаў, людзей, праз якіх я мог «спраўджваць гадзіннік» у палітычным жыцці. Я разумеў, што калі мне трэба нейкая парада, што калі мне трэба з кімсьці пагаварыць, калі мне патрэбная была падтрымка - я заўсёды яе знайду ў людзях «Хартыі».

Падам вам просты прыклад: калі я меўся ехаць у Маскву на інтэрв'ю да Льва Наважонава, я разумеў, што ўзнікнуць палітычныя пытанні. Перад паездкай я патэлефанаваў Андрэю Саннікаву, які выдатна арыентаваўся ў палітычным парадку дня. Мы размаўлялі, ён адукоўваў мяне некалькі гадзін. Калі мне патрэбная была кансультацыя ў пытаннях эканомікі - я мог звярнуцца да Пятра Марцава.

«Хартыя'97» была не толькі ініцыятывай, але і інтэлектуальным клубам. Калі мне патрэбная была рада - я заўсёды звяртаўся да гэтых людзей, ведаў, што яны скажуць мне праўду, не будуць ліслівіць, заўсёды выкажуць свае крытычныя заўвагі. Гэта вельмі важна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках