Стартаваў прыём заявак на «Еўравізію 2018»
1- 1.12.2017, 21:42
- 9,101
Вызначаць прадстаўніка Беларусі на конкурсе будуць журы і тэлегледачы.
Вечарам 1 снежня Белтэлерадыёкампанія абвясціла прыём заявак на конкурс «Еўравізіі 2018».
Заяўкі прымаюцца да 26 снежня. Згодна з палажэннем, апублікаваным на сайце кампаніі, адборачны тур пройдзе не пазней за 14 студзеня.
У фінале могуць выступіць да 15-ці артыстаў. Вызначаць прадстаўніка Беларусі на конкурсе будуць, як і летась, і журы, і тэлегледачы.
Пераможца будзе вядомы да 1 сакавіка.
«Еўравізія 2018» пройдзе ў траўні ў Лісабоне.