19 траўня 2024, Нядзеля, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША афіцыйна прызналі біткойн

14
ЗША афіцыйна прызналі біткойн

Улады ЗША дапусцілі біткойн на амерыканскую біржу.

Біржавы аператар CME Group і чыкагская біржа апцыёнаў CBOE Global Markets атрымалі дазвол рэгулятара на запуск таргоў ф'ючэрсамі на індэкс біткойна. Гэта яшчэ адно пацверджанне таму, што крыптавалюта яшчэ, прынамсі пару гадоў, будзе падтрымлівацца на ранейшым узроўні цікавасцю людзей, піша hi-tech.ua.

Камісія таксама дазволіла пляцоўцы Cantor Exchange (даччыная структура брокерскай кампаніі Cantor Fitzgerald) гандляваць бінарнымі апцыёнамі на біткойн.

Ф'ючэрсы дазваляюць прадаваць і купляць актывы ў будучыні па цане, вызначанай у момант заключэння ўгоды. З іх дапамогай трэйдары могуць абараніцца ад ваганняў курсу біткойна, а таксама рабіць стаўкі на рост або зніжэння яго кошту.

Дата запуску таргоў ф'ючэрсамі на біткойн - 18 снежня гэтага года. Гэтая навіна справакавала рост курсу з менш за 10 тысяч, да $10 614 па CoinDesk.

У камісіі адзначылі, што біткойн і крыптавалюты па-ранейшаму застаюцца ў значнай ступені некантралюемым рынкам.

Нагадаем, што адна з асноўных фондавых біржаў ЗША NASDAQ планавала выпусціць ф'ючэрсы на біткойн у першай палове 2018 года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках