10 траўня 2026, Нядзеля, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава сышла з дыстанцыі спрынту ў Эстэрсундзе

43
Домрачава сышла з дыстанцыі спрынту ў Эстэрсундзе
Дар'я Домрачава

Пасля няўдач у стральбе беларуская біятланістка наважыла завяршыць гонку.

Надзея Скардзіна стала найлепшай з беларусак у спрынце на этапе Кубка свету ў біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе, паведамляе tut.by.

Скардзіна, якая распачала гонку ў жоўтай майцы лідара агульнага заліку, не дапусціла ніводнага промаху і фінішавала 12-й.

А вось для Дар'і Домрачавай гонка не склалася. Яна паказвала не найлепшы ход па дыстанцыі, дапусціла адзін промах на лежні, дадала яшчэ тры недакладных стрэлы на стойцы, пасля чаго стала ясна, што ёй будзе складана нават прабіцца ў пераслед. Домрачава наважыла не завяршаць гонку і сышла з дыстанцыі.

Надзея Пісарава (0 + 0) стала 32-й, Ірына Крыўко (1 + 1) - 53-й, Дар'я Юркевіч (1 + 0) - 59-й.

Перамогу ж здабыла былая лыжніца Дэніз Херман (1 + 0) з Нямеччыны, якая апярэдзіла францужанку Жусцін Брайсаз (0 + 0) і ўкраінку Юлію Джыму (0 + 0).

Заўтра пройдзе мужчынскі спрынт, а ў нядзелю - мужчынскі пераслед.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках