2 траўня 2024, Чацвер, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Стукаў: Намер рабочых страйкаваць - ключ да поспеху

5
Віктар Стукаў: Намер рабочых страйкаваць - ключ да поспеху

Свабодны прафзвяз бароніць права беларусаў на страйк.

У Віцебскім абласным судзе 12 снежня вынесена вызначэнне, згодна з якім рабочым завода ААТ «Полацк-Шкловалакно» адмоўлена ў разглядзе ў Вярхоўным судзе пытання аб законнасці іх страйку. Прычынай адмовы, на думку суда, сталі «прапушчаныя тэрміны абскарджання пастановы Віцебскага абласнога суда» і «нявыплата судовай мыты», піша vitebskspring.org.

Інтарэсы працоўных завода, якія з'яўляюцца актывістамі Свабоднага прафзвязу Беларускага (СПБ), прадстаўляў у судзе старшыня прафзвязнай арганізацыі Віктар Стукаў. Пасяджэнне суда вяла суддзя Хількевіч Наталля Фёдараўна пры ўдзеле пракуроркі Цітковай Ірыны Мікалаеўны.

Законнасць страйку Вярхоўны суд не разгледзіць

Суддзя Віцебскага суда Хількевіч Н.Ф. не знайшла падстаў вызваліць прафзвяз ад выплаты судовай мыты і падоўжыць тэрміны абскарджання ў Вярхоўным судзе судовай пастановы аб забароне страйку, прынятай Віцебскім судом. Гэта значыць, далейшага судовага разбору правамернасці страйку на заводзе «Шкловалакно» не будзе.

На пытанне журналіста, чаму прафзвяз прапусціў тэрміны абскарджання і не выплаціў судовую мыту, адказаў Віктар Стукаў:

«Мы не думаем, што прапусцілі тэрміны абскарджання, бо вядучы прафзвязны орган і старшыня не былі праінфармаваныя судом належным чынам аб пастанове суда аб забароне страйку. А аплаце судовай мыты прафзвязам процідзейнічае зацікаўленая асоба - наймальнік ААТ «Полацк-Шкловалакно», які забараняе работнікам пералічваць прафзвязныя ўнёскі на рахунак арганізацыі СПБ».

Поспехі ад намеру рабочых страйкаваць

Прафзвязныя актывісты СПБ мяркуюць, што намер працоўных правесці страйк на заводзе, нягледзячы на забарону, прынёс пэўны поспех. Так, працадаўца ААТ «Полацк-Шкловалакно» праінфармаваў работнікаў аб павышэнні тарыфнай стаўкі з 1 лістапада на 11% і паабяцаў дадатковыя выплаты па 40 рублёў да Новага года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках