2 траўня 2024, Чацвер, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Варашылаўскі стралок» з Жодзіна: Бацька заступіўся за дачку

«Варашылаўскі стралок» з Жодзіна: Бацька заступіўся за дачку

63-гадовы жодзінец прыйшоў з абрэзам да ўладальніка крамы сантэхнікі.

Учора недзе а 10. 40 да патруля Жодзінскага аддзела дэпартамента аховы, што нясе службу на вуліцы Дзеравянка ў Жодзіне, звярнуўся мужчына і паведаміў, што ён у памяшканні крамы на вуліцы 50 год Кастрычніка з паляўнічага абрэза ўчыніў забойства свайго знаёмага, піша ex-press.by.

На месца неадкладна выбылі супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС. На месцы інфармацыя аб учыненні забойства пацвердзілася.

Затрыманы дастаўлены ў Жодзінскі ГАУС. У дачыненні да яго праводзяцца першапачатковыя аператыўна-вышуковыя і следчыя мерапрыемствы.

Як стала вядома ex-Press.by, некалькі гадоў таму родны брат Дзмітрыя загінуў у аўтамабільнай катастрофе, ягоная жонка атрымала мноства ран, засталася інвалідам. Бізнэсам, звязаным з продажам сантэхнікі, валодаў бацька загінулых братоў - Васіль К.

Як паведаміла крыніца ex-Press.by, у прадпрымальніка страляў 63-гадовы Уладзімір Ш., бацька жонкі роднага брата загінулага.

Пасля аўтааварыі, у якой ягоная дачка засталася інвалідам з маленькім дзіцем на руках, сваякі мужа, у тым ліку забіты Дзмітрый, адсудзілі ў яе бізнэс і кватэру.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках