2 траўня 2024, Чацвер, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Калінкіна: Мне нават не паказалі копію пастановы пра блакаванне сайта

5
Святлана Калінкіна: Мне нават не паказалі копію пастановы пра блакаванне сайта

Сузаснавальніца «Беларускага партызана» збіраецца пісаць заяву аб прыпыненні блакавання.

Міністэрства інфармацыі, якое прыняло пастанову аб блакаванні парталу «Беларускі партызан», можа растлумачыць прычыны сваёй пастановы толькі ўласніку або таму, каму сайт перайшоў у спадчыну. Таму чыноўнікі не далі сузаснавальніцы партала Святлане Калінкінай дакумент, у якім прапісаны канкрэтныя парушэнні, паведамляе Еўрарадыё:

- У любым выпадку, «Партызан» будзе існаваць, таму што ў сучасным свеце нешта заблакаваць немагчыма. Мы хочам ведаць, за што канкрэтна нас караюць. Экспэрты кажуць, што беларускім уладам трэба будзе змагацца з расейскай прапагандай, а пад блакаванне трапляе «Беларускі партызан», які з ёй змагаецца. А Regnum дагэтуль не заблакаваны, хоць справа яго аўтараў - у судзе.

Чыноўнікі міністэрства інфармацыі спачатку адправілі Святлану Калінкіну да міністра, потым яе прынялі начальнік упраўлення электронных СМІ Уладзімір Рабаволаў і начальніца ўпраўлення прававога забеспячэння і кантролю за выкананнем заканадаўства Вікторыя Мялешка.

Яны доўга думалі, якім чынам могуць паказаць копію пастановы аб блакаванні Святлане Калінкінай. Потым наважылі, што трэба яшчэ кансультавацца з юрыстамі, каб даведацца, каму ў спадчыну перайшоў сайт «Беларускі партызан». У сваю чаргу, Калінкіна збіраецца пісаць заяву аб прыпыненні блакавання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках