19 красавiка 2024, Пятніца, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA выявіла зліццё двух галактык

2
NASA выявіла зліццё двух галактык

Галактыкі знаходзяцца на адлегласці блізу 350 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі.

Арбітальная абсерваторыя NASA выявіла, як выглядае працэс зліцця двух галактык. Пра гэта ў пятніцу, 15 снежня, піша Naked Science.

Касмічны аб'ект, паказаны на малюнку, мае назву NGC 5256 і ўяўляе сабой пару галактык, якія знаходзяцца на заключнай стадыі зліцця. Гэтыя галактыкі былі заўважаныя касмічным тэлескопам Хабл.

Два галактычныя ядры падзеленыя прыкладна 13 тысячамі светлавых гадоў. Галактыкі знаходзяцца на адлегласці блізу 350 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі.

Гэта выява сабраная з новых звестак, якія дэманструюць, што пыл і газ, якія круцяцца вакол галактык, што сутыкнуліся, сталі яшчэ больш прыкметнымі.

Нагадаем, раней міжнародная група навукоўцаў зафіксавала зліццё двух буйных галактык на адлегласці ў 12,7 мільярдаў светлавых гадоў ад Зямлі ля сузор'я Залатая Рыба.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках