9 студзеня 2025, Чацвер, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Комлік: Днямі мы атрымалі маленькую перамогу

Ігар Комлік: Днямі мы атрымалі маленькую перамогу
ІГАР КОМЛІК

Следчыя вярнулі бухгалтару прафзвязу РЭП пашпарт і грошы.

Бухгалтар прафзвязу РЭП Ігар Комлік, які ўтрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў рамках «справы прафзвязаў» і быў прызнаны праваабаронцамі палітвязням, распавёў сайту palitviazni.info, што следчыя нарэшце вярнулі яму пашпарт.

«Больш за два месяцы давялося «ваяваць», каб аддалі дакумент», - кажа Ігар Комлік.

«На днях атрымаў маленькую перамогу, бо следчыя, нарэшце, вярнулі пашпарт, - дадае бухгалтар прафзвязу РЭП. - Да таго ж, аддалі 30 рублёў, якія забралі ў мяне пры затрыманні. Усё гэта добра, але застаецца загадкай, чаму пашпарт так складана было вярнуць раней, калі ён мне быў патрэбны і пры звароце ў паліклініку не па месцы жыхарства, і пры атрыманні банкаўскай карты. Трымалі ж дакумент больш, чым я сядзеў у ізалятары».

Ігар Комлік не выключае, што пашпарт маглі б і дагэтуль не аддаваць, але на гэта паўплываў рэзананс у СМІ.

«Следчыя ж таксама чытаюць, што пішуць пра гэтую справу, - дадае ён. - Да таго ж, і я сам напісаў паўторную заяву, каб мне аддалі дакумент. Што ж тычыцца нашай крымінальнай справы, то нічога новага ў ёй няма. Для мяне, праўда, некалькі дзіўна, што справа тычыцца нібыта нявыплаты падаткаў у 2011 годзе, а пытанні задаюць для ўсяго перыяду дзейнасці прафзвязу. Незразумелая цікаўнасць...».

Нагадаем, што бухгалтар прафзвязу РЭП Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня ў межах крымінальнай справы, рспачатай супраць яго і старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва значнай суме).

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Праваабаронцамі Ігар Комлік быў прызнаны палітычным зняволеным. 2 кастрычніка ён быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках