2 траўня 2024, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацыяльная няроўнасць у Расеі дасягнула ўзроўню 1905 года

5
Сацыяльная няроўнасць у Расеі дасягнула ўзроўню 1905 года
ФОТА: МК

На 10% найбольш багатых расейцаў у 2016 годзе прыпадала 45,5% нацыянальнага даходу.

Узровень эканамічнай няроўнасці ў сучаснай Расеі супастаўны з дарэвалюцыйнымі паказчыкамі, вынікае з дакладу аб няроўнасці ў свеце (World Inequality Report, .pdf), падрыхтаванага даследчыкамі Сусветнай лабараторыі эканамічнай няроўнасці (сярод іх - аўтар эканамічнага бэстсэлера «Капітал у XXI стагоддзі» Тома Пікеці), піша rbc.ru.

Калі ўпарадкаваць ўсіх дарослых расейцаў паводле ўзроўню даходу і падзяліць на дзве паловы, то на дзель першай групы будзе прыпадаць толькі 17% нацыянальнага даходу ў 2016 годзе, на дзель другіх - 83%. Пры гэтым даходы найбагацейшых 10% грамадзян складаюць 45,5% нацыянальнага даходу. Гэта амаль супадае з размеркаваннем даходу ў 1905 году (гл. графік). Звесткі за 1905 годзе грунтуюцца на гістарычным дакуменце - табліцы размеркавання даходаў, падрыхтаванай фіскальнымі органамі царскай Расеі напярэдадні магчымага ўвядзення падаходнага падатку.

Даход, што прыпадае ў сярэднім на аднаго дарослага расейца, у 2016 годзе склаў €23,2 тысячы за год, што паводле метадалогіі аўтараў адпавядае блізу 55 тысяч рублёў за месяц. Але напраўду даходы размеркаваныя вельмі нераўнамерна: 50% насельніцтва (57,5 млн чалавек) атрымалі ў сярэднім толькі па €7,8 тысяч. Найбольш забяспечаныя 10% грамадзян (верхні дэцыль) мелі сярэдні прыбытак €105,5 тысяч, вынікае з разлікаў даследчыкаў.

Такім чынам, на 10% найбольш багатых расейцаў у 2016 годзе прыпадала 45,5% нацыянальнага даходу. Для параўнання: у Еўропе для верхняга дэцыля дзель нацыянальнага даходу склала 37%, у Кітаі - 41%. Але ў Паўночнай Амерыцы (ЗША і Канада) самыя багатыя 10% канцэнтруюць яшчэ больш даходу - 47%, у Індыі і Бразіліі і зусім 55%. Самы высокі ўзровень няроўнасці зафіксаваны на Блізкім Усходзе, дзе верхнія 10% акумулявалі 61% нацыянальнага даходу.

За 1,15 млн расейцаў (1%) маюць у сярэднім па €470 тысяч на год

11,5 тысяч чалавек (0,01%) маюць у сярэднім €12,1 млн

Прыкладна тысяча найбагацейшых расейцаў (0,001%) мае ў сярэднім €58,6 млн нацыянальнага даходу

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках