9 траўня 2026, Субота, 2:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка ўнёс законапраект пра допуск замежных вайскоўцаў на тэрыторыю Украіны

1
Парашэнка ўнёс законапраект пра допуск замежных вайскоўцаў на тэрыторыю Украіны
Пятро Парашэнка

Прэзідэнт Украіны вызначыў законапраект як неадкладны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўнёс сёння ў Вярхоўную Раду законапраект №7428 пра допуск падраздзяленняў узброеных сіл іншых дзяржаў на тэрыторыю Украіны у 2018 годзе для ўдзелу ў шматнацыянальных вучэннях. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце ўкраінскага парламента.

Народным дэпутатам прапануецца ўхваліць допуск замежных вайскоўцаў ва Украіну для ўдзелу ва ўкраінска-амерыканскіх вучэннях «Рэпід Трайдэнт - 2018» і «Сі Брыз - 2018», шматнацыянальных вучэннях «Светлая Лавіна - 2018» і «Чыстае Неба - 2018», а таксама ва ўкраінска-румынскіх вучэннях «Рыверыан - 2018».

Законапраект вызначаны ўкраінскім прэзідэнтам як неадкладны.

Самыя маштабныя вучэнні, «Сі Брыз - 2017», праводзіліся ў ліпені. У манеўрах удзельнічалі прадстаўнікі 16 краін. Да вучэнняў прыцягваліся амаль 3,5 тысяч вайскоўцаў, блізу 30 караблёў, катэраў і судоў, 22 адзінкі авіяцыйнай тэхнікі, блізу 100 адзінак аўтамабільнай і бранятанкавай тэхнікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках