18 красавiка 2024, Чацвер, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 студзеня ў Беларусі вырасце базавая адзінка

34
З 1 студзеня ў Беларусі вырасце базавая адзінка
ФОТА: TUT.BY

А разам з ёй - штрафы, мыты, падаткі, сацыяльныя выплаты, стыпендыі і ўсё, да чаго так звыклі беларусы.

Адная базавая адзінка пасля Новага года будзе роўная 25 рублям, піша vb.by.

Увесь 2017 год мы таксама пражылі з новай велічынёй - з 1 студзеня яна стала раўняцца 23 рублям (да гэтага было 210 тысяч (недэнамінаваных) ці 21 рубель).

Так што кіроўцам, да прыкладу, варта паспяшацца прайсці тэхагляд у гэтым годзе. Бо дарожны падатак з 2018 будзе ў дыяпазоне ад 75 рублёў (легкавыя да 1,5 тон) да 275 рублёў (больш за 3 тон). Адпаведна, вырастуць і дарожныя штрафы.

Індывідуальным прадпрымальнікам і астатняму бізнэсу трэба будзе планаваць свой бюджэт, зыходзячы ўжо з больш высокіх падаткаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках