12 лiстапада 2019, aўторак, 17:48
Добрая навіна
Рубрыкі

Politico ўключыла беларуса ў спіс персон, якія будуць фармаваць Еўропу

3
Politico ўключыла беларуса ў спіс персон, якія будуць фармаваць Еўропу
ЯЎГЕН МАРОЗАЎ
ФОТА: DEV.BY

Амерыканскае выданне назвала персон, за якімі варта назіраць у Еўропе ў 2018 годзе.

Politico ўключыла Яўгена Марозава ў спіс людзей, якія будуць фармаваць, «трэсці» і заахвочваць Еўропу ў 2018 годзе, перадае tut.by.

У свой рэйтынг амерыканскае выданне, якое спецыялізуецца на палітычнай журналістыцы, уключыла персон, за якімі, на яго думку, варта назіраць у Еўропе ў наступным годзе. Першыя месцы занялі палітыкі.

Узначаліў рэйтынг Крысціян Лінднэр, кіраўнік Свабоднай дэмакратычнай партыі Нямеччыны. Яго выданне прадставіла так: радыкал. Нагадаем, нядаўна Крысціян Лінднэр абвясціў аб выхадзе ягонай партыі з папярэдніх перамоў аб кааліцыі «Ямайка» з кансерватыўным блокам ХДС/ХСС канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель і «Зялёнымі». «Лепш не кіраваць, чым рабіць гэта няправільна», - заявіў ён.

Другое месца ў міністра навакольнага асяроддзя Вялікабрытаніі Майкла Гоуў. Яго выданне назвала праўдзівым вернікам. Раней у Брытаніі меркавалі, што гэта пасада не мае рэальнай улады - пытанні навакольнага асяроддзя развязвалі ў Брусэлі. Таму пагадзіцца на яго мог толькі той, хто свята верыць у «брэксіт». Краіна выходзіць з ЕЗ, і ў Гоуў будзе магчымасць радыкальна мяняць брытанскі пейзаж - літаральна, упэўненае выданне. Трэцяе месца ў міністра працы Францыі Мюрыэль Пеніка, якую прадставілі як жалезны кулак Макрон.

Беларус у рэйтынгу займае 21-е месца, яго выданне называе цёмным прарокам тэхналогій. «Нарадзіўся ў Беларусі, выхаваны ў Балгарыі (Вучыўся ў Амерыканскім універсітэце ў Балгарыі. - Заўвага.) і цяпер жыве ў Барселоне, 33-гадовы пісьменнік стаў раздражняльнікам тэхнаэліты Злучаных Штатаў», - піша выданне.

Яўген Марозаў - журналіст, пісьменнік, даследчык, які вывучае ўздзеянне тэхналогій на палітычнае і грамадскае жыццё. Ён вядомы сваімі песімістычнымі прагнозамі аб тым, як зменіць жыццё лічбавая рэвалюцыя.

Самае далёка прадказанне Марозава, піша выданне, што наступствы лічбавай рэвалюцыі будуць аднойчы падобныя да зменаў клімату. Добра мець аўтамабілі, кандыцыянеры і тавары мас-маркет, якія распаўсюджваюцца па глабальнай сеткі. Але «праз 30 гадоў прыходзіць рахунак, і вы не ведаеце, што з ім рабіць».