20 траўня 2024, панядзелак, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агнешка Рамашэўская: Сёлета «Белсат» павінен атрымаць фінансаванне

5
Агнешка Рамашэўская: Сёлета «Белсат» павінен атрымаць фінансаванне
АГНЕШКА РАМАШЭЎСКАЯ-ГУЗЫ
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Дырэктарка тэлеканала «Белсат» пракаментавала публікацыю ў газеце «Rzeczpospolita».

«Мы ахвотна пачнём з доследнай беларускай камандай «Белсата» дыскусію, як змяніць гэты канал, каб ён мог знайсці прыдатнага спонсара і прэстыж важнага сродку беларускай камунікацыі. Ранейшая дамова паміж МЗС Польшчы і Польскай тэлевізіяй аб стварэнні тэлеканала «Белсат» ужо перастала дзейнічаць», — пра гэта паведаміў дзяржсакратар МЗС Польшчы Марэк Зюлкоўскі ў артыкуле на сайце газеты Rzeczpospolita.

«Гэтую інфармацыю я атрымала 2 тыдні таму. «Белсат» дзейнічае на падставе дамовы ад 23 красавіка 2003 г паміж Міністэрствам замежных спраў Польшчы і Польскай тэлевізіяй, якая ўстанавіла правілы функцыянавання гэтага», — сказала «Еўрарадыё» дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўская.

Са слоў Рамашэўскай, могуць скасаваць дамову, але да канца 2017-га ўсё павінна застацца як раней. Гэта значыць, што МЗС хоча з 2018 года змяніць або скончыць фінансаванне тэлеканала. А сёлета МЗС павінна выканаць свае абавязкі фінансавання паводле дамовы.

«Увесь час ідуць размовы, як будзе працаваць тэлеканал у 2018 годзе. Я ўпэўненая, што «Белсат» павінен застацца на спадарожніку, і за гэта буду змагацца. Цягам 3-4 тыдняў будзе відаць, якой будзе сітуацыя».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках