У Маскве ўночы разбурылі мемарыял Барыса Нямцова
16- 11.02.2017, 12:54
- 23,029
Мемарыял быў разрабаваны муніцыпальнымі супрацоўнікамі кампаніі «Гармост».
У Маскве грамадзянскі актывіст Рыгор Сімакоў, які вартаваў ля мемарыялу палітыка Барыса Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосце, паведаміў на гарачую лінію АУС-Інфа, што ў ноч на 11 лютага мемарыял быў разрабаваны муніцыпальнымі супрацоўнікамі кампаніі «Гармост» з ужываннем сілы да вартавога, паведамляе Радыё свабода.
Калі вартавыя – Рыгор Сімакоў і Павел Калеснікаў – ішлі да АУС Кітай-Горад, каб паведаміць пра здарэнне, ім сустрэлася па дарозе машына аднаго з супрацоўнікаў «Гармост» Дзмітрыя Зайцава. З яе выкінулі частку асабістых рэчаў, што належаць журналістам – актывістам, якія вартавалі на мосце. З машыны пачуўся выкрык «Забірайце».