2 траўня 2024, Чацвер, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч: Заплаціла 197 тысяч еўраў падатку з Нобелеўскай прэміі

57
Святлана Алексіевіч: Заплаціла 197 тысяч еўраў падатку з Нобелеўскай прэміі
Святлана Алексіевіч

Са слоў вядомай пісьменніцы, улада робіць выгляд, што ў Беларусі няма Нобелеўскай лаўрэаткі.

Беларуская Нобелеўская лаўрэатка ў літаратуры прыйшла на Менскую кніжную выставу, дзе ёй выдзелілі «кавалачак».

«Нам нават залу, мне здаецца, не далі. Нейкі кавалачак. Як заўсёды. Нічога новага... Наша ўлада робіць выгляд, што ў Беларусі няма Нобелеўскай лаўрэаткі», - кажа Святлана Алексіевіч.

Пісьменніца распавяла «Белсату», што заплаціла з Нобелеўскай прэміі 197 000 € падатку. Раней меркавалася, што пісьменніцу вызваляць ад неабходнасці плаціць падаходны падатак. Летась Міністэрства падаткаў і збораў паведаміла, што вызваліць ад падатку можа толькі Лукашэнка, падпісаўшы адмысловы ўказ.

«Нідзе ў свеце так не робяць. Не абкладаюць падаткам Нобелеўскую прэмію. Я заплаціла 197 000 € (падаходны падатак у Беларусі складае 13% - заўв.)», - сказала першая Нобелеўская лаўрэатка Беларусі.

Цяпер Святлана Алексіевіч працуе над кнігай «Цудоўны алень вечнага палявання». У кнізе мужчыны і жанчыны распавядаюць пра каханне.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках