3 траўня 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Менску Дзень святога Валянціна адзначылі бел-чырвона-белымі сцягамі

8
Фотафакт: У Менску Дзень святога Валянціна адзначылі бел-чырвона-белымі сцягамі

Карыстальнік з нікам Мірон прапануе падымаць бел-чырвона-белыя сцягі да іх поўнай легалізацыі.

У Менску на дзень святога Валянціна з'явіліся бел-чырвона-белыя сцягі. На сваёй старонцы ў Фэйсбуку карыстальнік з імем «Мірон» напісаў:

«У «Дзень кахання» кожны імкнецца зрабіць знак увагі сваім любым. А як змагару прадэманстраваць сваю палымяную любоў да Радзімы, як не паднятым уверх бел-чырвона-белым святым нашым сцягам? Мірон віншуе ўсіх патрыётаў і Беларусь з «Днём кахання»!

Мірон прапануе падымаць бел-чырвона-белыя сцягі да іх поўнай легалізацыі.

«Міронаўскі рух» пачаўся на Віцебшчыне ў сярэдзіне 90-х гадоў мінулага стагоддзя з нагоды рэферэндуму 14 траўня 1995 года, які змяніў нацыянальную сімволіку. Надалей гэты рух распаўсюдзіўся амаль ва ўсёй Беларусі.

Рыгор Барадулін прысвяціў Мірону такія радкі:

«Дрыжэце і калхозны трон,

і падхалімскія капэлы,

калі вывешвае Мірон

сцяг родны бел-чырвона-белы».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках