3 траўня 2024, Пятніца, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць праглядаў відэа «дармаеда» пераваліла за 1,6 мільёна

71
Колькасць праглядаў відэа «дармаеда» пераваліла за 1,6 мільёна

Відэа супраць дэкрэта аб «дармаедстве» б'е ўсе рэкорды папулярнасці ў Байнэце.

Гамяльчук Максім Філіповіч у 2015 годзе страціў працу. На прадпрыемстве «Сейсматэхніка», дзе ён працаваў кіроўцам, яму не працягнулі кантракт без тлумачэння прычын.

Пасля гэтай сталай працы ў Максіма не было, але ён не журыўся — падаўся ў відэа-блогеры. Стаў здымаць сюжэты на розныя тэмы, каб распавесці пра «жыццё як яно ёсць». Паспрабаваў розныя тэмы і ў выніку спыніўся на дэкрэце аб дармаедстве. Відэа на гэтую тэму і прынесла яму папулярнасць.

Яго свежае відэа, размешчанае ў інтэрнэт 11 лютага, набрала ўжо 1,6 мільёна праглядаў, больш пяцідзесяці шасці тысяч лайкаў, звыш сямі тысяч каментароў, і амаль шэсць тысяч чалавек падзялілася гэтым відэа.

Мяркуючы па розгаласу, накіпела далёка не ў «некалькіх тысяч», а ў значна большай колькасці людзей.

«Няхай яны называюць мяне дармаедам, утрыманцам, як заўгодна. Самае галоўнае — што я не раб! Гэтак жа, як і мой народ. Мы — не рабы. А кім яны там ахрысцілі нас зверху, так гэта слова больш падыходзіць як раз ім... Ведаеце, Аляксандр Рыгоравіч, нават калі вы скасуеце гэты дэкрэт, нічога ўжо не зменіцца. Вы паказалі сваё стаўленне да народа. Да тых, хто вас наняў на гэтую высокую пасаду. Народ не даруе, што яго ператварылі ў рабскую адзінку, прымушаючы працаваць за капейкі і пры гэтым падпарадкоўвацца неадэкватным прыказам начальства», — кажа Максім Філіповіч у сваім відэа.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках