2 траўня 2024, Чацвер, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыжоўскі «Прастор-Трэйд» завінаваціўся бюджэту

4
Чыжоўскі «Прастор-Трэйд» завінаваціўся бюджэту
Фота: budveles.by

Кампанія, якая кіруе часткай гіпермаркетаў ProStore, увайшла ў разрослы да нябачаных памераў «чорны спіс» неплацельшчыкаў бюджэту.

Паводле стану на 1 лютага 2017 года ў спісе плацельшчыкаў, якія маюць запазычанасць у падатках (зборах), пенях і мытах, фігуруе некалькі тысяч суб'ектаў гаспадарання. Сярод іх – досыць шмат вядомых бізнэсаў, паведамляе ej.by.

Так, паводле вынікаў першага месяца новага года ў «чорным спісе» акрамя «Прастор-Трэйда» Юрыя Чыжа і ягоных новых маскоўскіх партнёраў аказалася Кіруючая кампанія холдынгу «Белгазаўтасэрвіс» Міхаіла Супруновіча, фірма «Белінтэрфінанс», што некалі уваходзіла ў холдынг «Белзнешэканомбанка», фабрыкі «Міран-парфум», «Ромгіль-тэкс», «Сівельга» і «Дванаццаць майстроў», рэтэйлер «Рапаторг».

Праблемы з плацяжамі ў бюджэт узніклі ў аднаго з першых гатэльных дэвелапераў Беларусі турэцкай кампаніі «Менск Прынцэс Гатэль» і з першых рыелтараў «Цэнтра нерухомасці «Пакадан».

Дастаткова прадстаўнічы «чорны спіс» і сваім медыйным складнікам. Сярод завінавачаных кампаніі «Бел Медыя Саюз», «Рэдакцыя праграмы тэлевяшчання «БелМузТВ», «Цэнтр дзелавых камунікацый Белбіз».

З мінулага ў новы год з даўгамі перайшлі дэвелаперы «Мінселко», «Лада ОМС-Інжэнерынг», «Еўрастэпгруп», «ІСК Аляксандраў-груп», «Маналіт Груп», «Фарт і В».

Паводле вынікаў першага месяца ў ліку неплацельшчыкаў аказалася выдавецкае прадпрыемства «Логвінаў».

Таксама адзначым некаторыя праблемы з плацяжамі ў бюджэт у футбольных клубах «Граніт-Мікашэвічы», магілёўскага ФК «Днепр» і ФК «Ліда», а таксама Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках