21 верасня 2024, Субота, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка - дармаед №1»: Пратэстоўцы сабраліся ў цэнтры Горадні

37
«Лукашэнка - дармаед №1»: Пратэстоўцы сабраліся ў цэнтры Горадні
Фота: belsat.eu

Жыхары Горадні выйшлі на акцыю на Савецкай плошчы.

У Горадні больш за сто чалавек прыйшло а 14.00 на Савецкую плошчу. Прысутныя збіраюць подпісы за скасаванне дэкрэта №3, паведамляе tut.by.

Затым пратэстоўцы адправіліся праз галоўную вуліцу Горадні на плошчу Леніна. Людзі скандуюць «Не бойцеся!» і «Жыве Беларусь!». У многіх прысутных у руках бел-чырвона-белыя сцягі.

Людзі распавялі, што прыйшлі падтрымаць усіх беларусаў. Дайшоўшы да аблвыканкама, арганізатары шэсця пакінулі каля дзвярэй сабраныя подпісы за скасаванне дэкрэту.

ФОТА: TUT.BY

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках