21 верасня 2024, Субота, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуснафта» не атрымлівае грошай за сваю працу ў Эквадоры

5
«Беларуснафта» не атрымлівае грошай за сваю працу ў Эквадоры
ФОТА З САЙТУ WIKIMAPIA

«Беларуснафта» мае праблемы з аплатай кантрактаў аб сейсмавыведцы ў лацінаамерыканскай краіне.

Дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуснафта» мае праблемы з аплатай кантрактаў аб сейсмавыведцы ў Эквадоры, вынікае з рабочых дакументаў, якія былі вынесеныя на ўчарашняе пасяджэнне прэзідыума «саўміна», піша tut.by.

«Асноўная прычына зніжэння экспарту паслуг канцэрна «Белнафтахім» — скарачэнне ў 2 разы (на 21,2 млн даляраў) экспарту паслуг ВА «Беларуснафта», звязанае са спецыфікай выканання кантрактаў аб сейсмавыведцы ў Эквадоры», — гаворыцца ў матэрыялах.

Дакументальнае афармленне праведзеных сэрвісных работ праводзіцца нераўнамерна, акт выкананых работ плануецца да падпісання толькі ў II-III квартале 2017 года, адзначаюць экспэрты.

«Беларуснафта» прадстаўлена ў Эквадоры з 2012 года, калі быў зарэгістраваны філіял прадпрыемства. У 2013 годзе — заснаванае даччынае прадпрыемства — АТ «Сэрвіс Ойл Эквадор Эквасэрвойл С. А.».

Асноўнымі тыпамі дзейнасці «Беларуснафты» ў гэтай лацінаамерыканскай краіне з'яўляюцца геолагавыведка і распрацоўка радовішчаў нафты; сейсмавыведныя работы, апрацоўка і інтэрпрэтацыя звестак; бурэнне і капітальны рамонт свідравін, гаворыцца на сайце кампаніі.

Урадам Эквадора з 2010 года праводзіцца палітыка прыцягнення нафтасервісных кампаній для павышэнне аддачы на так званых спелых радовішчах, дзе адбылося падзенне здабычы нафты.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках