3 траўня 2024, Пятніца, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталі менш жаніцца

66
Беларусы сталі менш жаніцца

Колькасць зарэгістраваных шлюбаў у Беларусі ў 2016 годзе скарацілася больш чым на 20%.

«У параўнанні з 2015 годам зменшылася колькасць актаў пра заключэнне шлюбу на 21%», – паведамілі ў Мінюсце. У той самы час колькасць разводаў вырасла на 1,4%.

У 2016 годзе ў краіне зарэгістравана больш за 64,5 тыс. шлюбаў. У тым ліку аддзеламі загса праведзена больш за 660 «залатых» і больш за 720 «срэбных» вясельных юбілеяў.

У Мінюсце таксама адзначылі, што летась беларусы радзей мянялі імёны – на 16%, а лік усынаўленняў вырас на 6,5%.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках