2 траўня 2024, Чацвер, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: З такім трэнерам, як Скрыпчанка, усё магчымае

5
Аляксандр Глеб: З такім трэнерам, як Скрыпчанка, усё магчымае
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Беларускі паўабаронца «Крылаў Саветаў» Аляксандр Глеб апавёў пра працу пад кіраўніцтвам суайчынніка Вадзіма Скрыпчанкі.

Футбаліст даў інтэрв'ю sports.ru.

– У мяне вялікае жаданне дапамагчы клубу. Цяпер набіраю форму і да пачатку другога кола, думаю, буду ў аптымальных кандыцыях. Хлопцы выконваюць усе патрабаванні галоўнага трэнера. Трэніравальны працэс вельмі цікавы, хлопцы на 100 адсоткаў ужо гатовыя да сезону, ёсць невялікая стомленасць, але ва ўсіх натхненне, усе рвуцца ў бой. Настрой добры.

– "Крылы" вельмі паспяхова скончылі першую частку чэмпіянату, упершыню разграмілі "Спартак". Каманда гатовая выйсці на той самы ўзровень і паказваць такі самы футбол?

– Вядома, здольная. З такім трэнерам, такім падборам футбалістаў усё магчымае. Галоўнае верыць, што мы можам, а мы рэальна можам. Будзем старацца выконваць патрабаванні трэнера і радаваць заўзятараў.

– У камандзе адбыліся нейкія змены?

– І тады і цяпер у камандзе добрыя хлопцы, добры падбор футбалістаў. Прынялі мяне вельмі цёпла. У той прыезд у камандзе было шмат беларусаў, было прыемна.

– Наколькі спрашчае камунікацыю тое, што галоўны трэнер – беларус?

– Гэта выдатна. Я гуляў з Вадзімам Віктаравічам, ведаю, які ён быў футбаліст. Ён заўсёды на 100 адсоткаў сканцэнтраваны на гульні, злы на полі. Таго ж ён патрабуе ад усіх футбалістаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках