2 траўня 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэчы беларускіх добраахвотнікаў выставілі ў кіеўскім музеі

Рэчы беларускіх добраахвотнікаў выставілі ў кіеўскім музеі

У Нацыянальным музеі гісторыі Украіны адчынілася выстава «Украінскі ўсход».

Выстава з'яўляецца другім у ліку музейным праектам Нацыянальнага музея гісторыі Украіны, які прысвечаны вайне на ўсходзе Украіны, паведамілі Charter97.org у тактычнай групе «Беларусь».

Другі раз у экспазіцыі прысутнічаюць рэліквіі байцоў тактычнай групы «Беларусь».

Частка выставы прысвечана ўдзелу замежных грамадзянаў у абароне Украіны. Там выстаўленыя рэчы беларускіх добраахвотнікаў: бел-чырвона-белы сцяг, пад якім беларусы абаранялі пасёлак Пяскі побач з Данецкім аэрапортам, бронекамізэлька Алеся Чаркашына, які быў паранены 10 жніўня 2015 года ў баі пад Старагнатаўкай і памёр 28 жніўня ў лякарні, каска Віталя Цяліжэнкі, украінца, аднаго з заснавальнікаў тактычнай групы «Беларусь», які загінуў 10 жніўня 2015 года, баявыя шаўроны беларускіх добраахвотнікаў і іншыя рэчы.

На выставе прэзентаваныя некалькі тысячаў экспанатаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках