2 траўня 2024, Чацвер, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ільдар Дадзін выйдзе з калоніі не раней за 28 лютага

1
Ільдар Дадзін выйдзе з калоніі не раней за 28 лютага
Ільдар Дадзін

Еўрапейскі суд правоў чалавека запатрабаваў ад расейскіх уладаў растлумачыць утрыманне актывіста Ільдар Дадзіна ў калоніі.

Гражданский активист Ильдар Дадин, остающийся в исправительной колонии Рубцовска в Алтайском крае после оправдательного решения президиума Верховного суда России, выйдет на свободу не ранее вторника следующей недели.

Как сообщил в субботу агентству "Интерфакс-Сибирь" председатель общественной наблюдательной комиссии региона Алексей Белоус, сегодня состоялась встреча членов комиссии с осужденными колонии, в том числе с Ильдаром Дадиным.

Грамадзянскі актывіст Ільдар Дадзін, які застаецца ў папраўчай калоніі Рубцоўск у Алтайскім краі пасля апраўдальнай пастановы прэзідыума Вярхоўнага суда Расеі, выйдзе на волю не раней за аўторак наступнага тыдня.

Як паведамiў у суботу агенцтву «Інтэрфакс-Сібір» старшыня грамадскай назіральнай камісіі рэгіёна Аляксей Сівец, сёння адбылася сустрэча чальцоў камісіі з асуджанымі калоніі, у тым ліку з Ільдарам Дадзіным.

«Падчас трансляцыі пасяджэння прэзідыума Вярхоўнага суда Расеі ў мінулую сераду Дадзін знаходзіўся ў пакоі адзін, без супрацоўнікаў ФСВП, таму ім не паведамілі пра пастанову суда, - распавёў Сівец. - Кіраўніцтва ўстановы чакае дакумента, які адпраўляецца фельд'егерскай службай для пазбягання падробкі. У сувязі з гэтым, цяпер у кіраўніцтва з юрыдычнага пункту гледжання няма ніякіх падставаў вызваляць Дадзіна. Мяркую, ягоны дакумент прыйдзе не раней за аўторак». З ягоных слоў, у Дадзіна добры эмацыйны і фізічны стан.

Напярэдадні Еўрапейскі суд правоў чалавека запатрабаваў ад расейскіх уладаў растлумачыць утрыманне актывіста Ільдара Дадзіна ў калоніі. Са слоў адваката актывіста Ксеніі Кастраміной, Страсбургскі суд накіраваў ва ўрад Расеі запыт з патрабаваннем даць адказ аб вызваленні Дадзіна да 27 лютага.

Адвакаты Дадзіна звярнуліся у ЕСПЧ са скаргай на тое, што іх падабаронныя незаконна ўтрымліваюцца ў калоніі №5 у Алтайскім краі. Аналагічныя звароты былі накіраваныя ў Федэральную службу выканання пакаранняў і Генпракуратуру Расеі. Калонію, дзе ўтрымоўваецца Дадзін, праз затрымку няпланава праверыць Грамадская назіральная камісія. 22 лютага Вярхоўны суд Расеі пастанавіў закрыць распаатую ў дачыненні да актывіста крымінальную справу і прызнаць яго права на рэабілітацыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках