3 траўня 2024, Пятніца, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады банкрутуюць Віцебскі плодаагароднінны камбінат

8
Улады банкрутуюць Віцебскі плодаагароднінны камбінат
ФОТА: NEWS.VITEBSK.CC

Цяпер на плодаагароднінным камбінаце працуюць 106 чалавек, а ўсяго тры гады таму іх было ўдвая больш - 225.

Справа аб банкруцтве адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебскі плодаагароднінны камбінат» распачатая 24 лютага эканамічным судом Віцебскай вобласці, паведамляе сайт news.vitebsk.cc.

Раней пастанова аб немэтазгоднасці дасудовага аздараўлення камбіната была прынятая канцэрнам «Белдзяржхарчпрам». Два гады таму акцыі ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат» на агульную суму 1 925 781 рублёў былі перададзеныя з уласнасці Віцебскай вобласці ў рэспубліканскую ўласнасць.

На пачатак 2017 года аб'ём пазыковых абавязанняў прадпрыемства перавысіў 18 000 000 рублёў. А ў студзені камбінату давялося вярнуць лізінгадаўцу лінію для вытворчасці дзіцячага харчавання праз тое, што дамова лізінгу была скасаваная праз неналежнае выканання ААТ абавязацельстваў па ім, паведаміў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Шустаў.

Віцебскі плодаагароднінны камбінат неаднаразова згадваўся ў СМІ ў сувязі са скандаламі. Так, у 2010 годзе гандлёвыя сеткі абласнога цэнтра адмовіліся прадаваць прадукцыю прадпрыемства: дзіцячае харчаванне і харчаванне для цяжарных, асвечанае праваслаўным святаром на ініцыятыву даволі вядомага Сяргея Рыжова. А ў 2015 годзе ў дачыненні да дырэктара камбіната распачалі крымінальную справу за тое, што ён загадаў падначаленым закапаць 15 тон пратэрмінаванай прадукцыі і больш за 10 тон шклабою.

Цяпер на плодаагароднінным камбінаце працуюць 106 чалавек, а ўсяго тры гады таму іх было ўдвая больш - 225.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках