3 траўня 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы аддаюць даніну памяці «нязломным жаўнерам»

2
У Польшчы аддаюць даніну памяці «нязломным жаўнерам»
Фота: PAP

Палякі шануюць памяць змагароў антыкамуністычнага падполля 1944-1956 гадоў.

Ва ўсёй Польшчы аддаюць даніну памяці «нязломным» або «праклятым жаўнерам» - змагарам антыкамуністычнага падполля ў 1944-1956 гг. Нацыянальны дзень памяці «нязломных жаўнераў» будуць адзначаць 1 сакавіка, але мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага свята, ужо праходзяць у розных гарадах Польшчы, паведамляе «Радыё Польшча».

Дзяржаўнае свята ў гонар «герояў антыкамуністычнага падполля, якія ў абарону незалежнасці Польскай дзяржавы, змагаючыся за права на самавызначэнне і ажыццяўленне дэмакратычных памкненняў польскага народа, са зброяй у руках, а таксама іншымі спосабамі, супрацьстаялі савецкай агрэсіі і навязанаму сілай камуністычнаму рэжыму» было ўстаноўленае парламентам у 2011.

1 сакавіка ў Варшаве пройдуць памятныя мерапрыемствы на тэрыторыі былой турмы камуністычнай службы бяспекі ў раёне Макатуў, а таксама ля Магілы невядомага жаўнера. Ужо ў нядзелю, 26 лютага, у 230 гарадах Польшчы пройдзе шматтысячны «Парад памяці нязломных жаўнераў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках